24 снежня 2024, aўторак, 21:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пуціністку Талызіну шпіталізавалі ў цяжкім стане

Пуціністку Талызіну шпіталізавалі ў цяжкім стане
Валянціна Талызіна

Праз каранавірус.

Савецкая і расейская актрыса Валянціна Талызіна, вядомая па фільме «Іронія лёсу, ці з лёгкай парай!», якая падтрымлівае напад тэрарыста Пуціна на Украіну, была тэрмінова шпіталізаваная.

Паводле інфармацыі «Главреда», у актрысы выявілі кавід на фоне хранічнай абструктыўнай хваробы лёгкіх. Пуціністка прабудзе ў шпіталі пад строгім наглядам медыкаў.

Паводле інфармацыі прапуцінскага тэлеграм-канала Mash, у яе дыягнаставалі бронхапнеўманію.

Паведамляецца, што год таму Талызіна ўжо трапляла ў клініку пасля дня нараджэння - тады яна страціла прытомнасць.

Талызіна праславілася ролямі ў фільмах «Зігзаг поспеху», «Вялікая перамена», «Афоня», а таксама «Іронія лёсу, або з лёгкай парай», дзе яна не толькі сыграла школьную настаўніцу і сяброўку Надзі, але і агучыла самую галоўную гераіню. Усяго яна з'яўлялася больш чым ў ста фільмах і серыялах.

З пачаткам нападу тэрарыстычнай Расеі на Украіну Талызіна заняла актыўную пазіцыю, у якой стала на бок сваёй агрэсіўнай радзімы - Расеі.

Нагадаем, раней у праграме на адным з прапагандысцкіх каналаў паджылая актрыса ўзяла на сябе смеласць даць Пугачовай параду. Але нешта пайшло не так, і рэкамендацыя ператварылася ў пагрозу смяротнага пакарання.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках