Марыну Адамовіч арыштавалі на 15 дзён
8- 24.01.2024, 12:52
- 11,396
Пастанову вынес суд Заводскага раёна Менска.
Жонка палітвязня Мікалая Статкевіча Марына Адамовіч арыштаваная на 15 дзён, паведамляе праваабарончы цэнтр "Вясна". Сёння прайшоў суд па арт.19.1 КоАП (дробнае хуліганства). Пастанову вынес суд Заводскага раёна Менска.
Нагадаем, паводле інфармацыі праваабаронцаў, 23 студзеня як мінімум 84 чалавекі сутыкнуліся з візітамі сілавікоў. Некаторых затрымалі, некаторых адпусцілі пасля ператрусу. Сярод затрыманых - Марына Адамовіч, віцебскі актывіст Барыс Хамайда, былая журналістка Catholic.by Аксана Ючковіч.
Праваабаронцы паведамляюць, што ў пастановах сілавікоў фігуруюць артыкулы за “фінансаванне” і “ўдзел у экстрэмісцкіх фармаваннях”.