На «Гродна Азоце» спыняюцца два цэхі
1- 11.10.2024, 11:26
- 2,738
Над прадпрыемствам будзе відаць слуп дыму.
11 кастрычніка на “Гродна Азоце” спыняюць два цэхі — Аміяк-3 і Карбамід-3. На прадпрыемстве кажуць, што "для правядзення планавага прыпыначнага рамонту абсталявання".
Мясцовых жыхароў папярэджваюць, што ў цэху Аміяк-3 будзе праводзіцца "утылізацыі гаручых рэчываў, якія ўваходзяць у склад тэхналагічнага газу". А гэта азначае, што над прадпрыемствам зноў будзе бачны “агонь”.
Традыцыйна заяўляецца, што "пагрозы гораду, экалогіі, жыхарам і работнікам прадпрыемства няма".