У Менску хлопчык хацеў памахаць маме ў акно і выпаў з дзясятага паверха
15- 11.10.2024, 18:06
- 14,302
Выратаваць яго не ўдалося.
У Менску дзесяцігадовы хлопчык выпаў з дзясятага паверха шматпавярховага дома, выратаваць яго не ўдалося, паведамілі ў міліцыі.
Дзіця знаходзілася ў кватэры, размешчанай на дзясятым паверсе, і чакала з працы маму. Убачыўшы, што жанчына падыходзіць да дома, хлопчык адчыніў у сваім пакоі акно, каб памахаць ёй, аднак не ўтрымаўся і ўпаў уніз.
Медыкі, якія прыбылі, шпіталізавалі дзіця, аднак у лякарні яно памерла.
- Хлопчык выхоўваўся ў поўнай шчаснай сям'і, якая па месцы жыхарства характарызуецца толькі са станоўчага боку. Дзіця было адкрытае, аптымістычнае, актыўна ўдзельнічала ў жыцці школы, наведвала заняткі ў веславанні, — распавёў начальнік ІСН Фрунзенскага РУУС Менска Андрэй Менц.