На Эверэсце знайшлі парэшткі зніклага 100 гадоў таму Сэндзі Ірвіна
6- 11.10.2024, 19:02
- 11,942
Альпініст спрабаваў першымі скарыць вяршыню гары.
«Вечную таямніцу» знакамітай экспедыцыі Эндру Коміна Ірвіна (вядомы таксама як Сэндзі Ірвін) і Джорджа Мэлары, якія больш за 100 гадоў таму спрабавалі першымі скарыць Эверэст, аднак бясследна зніклі, удалося разгадаць — парэшткі былі знойдзеныя групай дакументалістаў National Geographic у ледніку Ронгбук пад паўночным схілам самай высокай у свеце гары.
Зрэшты, здымачная група выявіла чаравік, у якім быў фрагмент нагі, а таксама шкарпэтку з ініцыяламі: A.C. IRVINE
Ірвін і Мэлары хацелі скарыць вяршыню гары за 29 гадоў да таго, як гэта змаглі зрабіць Эдмунд Хілары і Тэнцынг Наргей. Апошні раз зніклых брытанцаў бачылі жывымі 8 чэрвеня 1924 года. Як адзначае National Geographic, пытанне аб тым, ці скарылі яны вяршыню, засталося «найвялікшай загадкай скалалажання ўсіх часоў».
Фрагменты цела Мэлары знайшлі яшчэ ў 1999 годзе, таксама на паўночным схіле Эверэста. Загінулы ляжаў тварам уніз, з усіх бакоў засыпаны жвірам. Адзенне на спіне Мэлары было разадранае, а абвязаная вакол пояса вяроўка пакінула меткі на торсе - гэта магло ўказваць на імклівае і жорсткае падзенне.