25 снежня 2024, Серада, 9:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Вільні прэзентуюць новую кнігу пра беларускую гісторыю 1991-2005 гадоў

У Вільні прэзентуюць новую кнігу пра беларускую гісторыю 1991-2005 гадоў

Сёння а 17:00.

Выйшла новая кніга #IMBY пра беларускую гісторыю 1991-2005 гадоў. Сёння, як паведамілі сайту Charter97.org арганізатары, адбудзецца яе прэзентацыя.

Яе аўтар - пісьменнік Павел Валатовіч. Кніга расказвае найноўшую гісторыю Беларусі праз артыкулы ў газетах, кнігі, канцэрты, спартовыя матчы, канцэрты і музычныя альбомы, мітынгі, надпісы на сценах і ўлёткі на слупах, грошы, дакументы і іншае.

Выданне змяшчае багаты фотаматэрыял і фатаграфіі ўнікальных і рэдкіх прадметаў з уласнай калекцыі аўтара. Па манеры падачы #IMBY можна параўнаць з «Кагадзе» Леаніда Парфёнава.

Павел Валатовіч, non-fiction пісьменнік, жыве ў Нью-Ёрку, аўтар біяграфіі «Нейра Дзюбеля» «Вялізны цень дажджавога чарвяка» і гіда па тусовачным Менску 90-х «Ад Панікоўкі да Шайбы».

Прэзентацыя ў Вільні адбудзецца сёння, 12 кастрычніка, Цэнтр беларускай супольнасці i культуры (Vilniaus g.20). Пачатак - а 17:00.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках