24 снежня 2024, aўторак, 21:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі ёсць выпадкі заражэння новымі варыянтамі каранавіруса

18
У Беларусі ёсць выпадкі заражэння новымі варыянтамі каранавіруса

Тым не менш, канкрэтныя звесткі хаваюцца.

COVID-19, "на жаль, нікуды не сыйшоў", ён "па-ранейшаму цыркулюе", заявіў намеснік галоўнага лекара Менскага гарадскога цэнтра гігіены і эпідэміялогіі Рыгор Гяцюк 11 кастрычніка ў эфіры "Радыё-Менск", каментуючы сітуацыю з захваральнасцю на ковід у сталіцы.

Не прыводзячы канкрэтных звестак, ён паведаміў, што ў параўнанні з мінулым годам колькасць выпадкаў захворвання ў 2024-м знізілася.

«Калі параўноўваць верасень і кастрычнік [гэтага года], то мы адзначаем, што ў верасні адзначаўся некаторы рост захворвання на COVID-інфекцыю, але вось у кастрычніку - на 17% ніжэй (без указання абсалютнага ліку). Таму мы спадзяемся, што сітуацыя не будзе далей выходзіць з-пад кантролю», - сказаў Гяцюк.

Лекар паведаміў, што цяпер, прынамсі, у Менску цыркулюе штам амікрон і яго новыя падвіды — FLiRT і XEC.

«Мы пакуль не схільныя прадбачыць нейкую экстранную сітуацыю, - заявіў ён. - Я не думаю, што яны будуць значна ўплываць на эпідэміялагічнае становішча. Нашы ўстановы гатовыя — гатовыя для дыягностыкі, гатовыя для аказання медычнай дапамогі, таму, я думаю, сітуацыя будзе пад кантролем».

Са слоў Гецюка, у Беларусі ковід ужо аднесены да сезоннага захворвання, з'яўленне новых выпадкаў, "як правіла, супадае з перыядам уздыму вострых рэспіраторных інфекцый".

Прадстаўнік сталічнага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі рэкамендаваў грамадзянам зрабіць прышчэпку ад ковіда.

Адзначаецца, што 29 верасня Міністэрства аховы здароўя заявіла, што ў краіне не знойдзены варыянт каранавіруса ХЕС.

Аб сітуацыі з захваральнасцю і смяротнасцю ад COVID-19 Міністэрства аховы здароўя не інфармуе насельніцтва з пачатку ліпеня 2022 года.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках