Грузавік, які перавозіў дарагія «лексусы», патрапіў у аварыю ў Менску
9- 13.10.2024, 15:47
- 10,536
Мужчына не справіўся з кіраваннем.
У нядзелю, 13 кастрычніка, блізу 08:30 на знешнім кальцы МКАД здарылася аварыя з удзелам грузавіка IVECO, якім кіраваў 48-гадовы кіроўца. На другім кіламетры трасы ў грузавіка нечакана адарвалася кола, што прывяло да страты кіравання і сутыкнення з аўтамабілем Chevrolet, паведамляе ДАІ Менска.
Грузавік перавозіў на платформе і прычэпе некалькі аўтамабіляў маркі Lexus. На шчасце, у выніку ДТЗ ніхто не пацярпеў, аднак транспартныя сродкі атрымалі механічныя пашкоджанні.