8 лiстапада 2024, Пятніца, 4:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кошт золата ўпершыню з канца верасня перавысіў $2700 за ўнцыю

2
Кошт золата ўпершыню з канца верасня перавысіў $2700 за ўнцыю

Кошт золата расце на чаканнях далейшага зніжэння стаўкі ФРС ЗША.

Кошт снежаньскага кантракта на золата на Чыкагскай таварнай біржы (CME) вырас на 0,8% - да $2700,4 за ўнцыю на 18:01 па Менску. Вышэй $2700 за ўнцыю каціроўкі падняліся ўпершыню з 26 верасня.

Як піша Reuters, кошты на золата растуць другую сесію запар з-за зніжэння даходнасці акцый і аблігацый. Кошт спотавага золата раніцай 16 кастрычніка вырасл прыкладна на 0,7%, да $2678,7 за ўнцыю.

"Відавочна, рынак золата імкнецца да рэкордна высокага ўзроўню, пры гэтым цэны крыху ніжэйшыя за рэкордны максімум канца верасня, а падтрымку надае некаторае зніжэнне апетыту да рызыкі пры падзенні рынку акцый", – цытуе агенцтва аналітыка UBS Джавані Стаўнава. Гістарычны рэкорд ф'ючарсы на золата ўстанавілі 26 верасня, дасягнуўшы ўзроўню $2708,7 за ўнцыю.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках