Недалёка ад мяжы з Літвой згарэла фура
- 17.10.2024, 11:40
- 2,806
Выратаваць грузавік не ўдалося.
У чацвер, 16 кастрычніка, недалёка ад мяжы з Літвой згарэла фура, паведамілі ў МНС.
Ратавальнікаў выклікалі ў аграгарадок Каменны Лог раніцай. Тут шугаў цягач з паўрыцэпам.
«Калі работнікі МНС прыбылі да месца пажару, транспартны сродак быў поўнасцю ахоплены агнём. Ратавальнікі ліквідавалі ўзгаранне, аднак выратаваць грузавік не ўдалося, агонь цалкам яго знішчыў», - распавялі ў МНС.
Верагоднай прычынай пажару названае кароткае замыканне электраправодкі ў маторным адсеку аўтамабіля.