«Барселона» згуляе супраць «Рэала» ва ўнікальных футболках
3- 18.10.2024, 16:43
- 3,134
Каталонская каманда зрабіла калабарацыю з вядомымі музыкамі.
Гішпанская «Барселона» на прынцыповы матч Прэм’еры супраць мадрыдскага «Рэала» выйдзе ў форме з лагатыпам музычнага гурта Coldplay.
Гэтая калабарацыя адбудзецца ў рамках супрацоўніцтва з платформай Spotify, піша «Люстэрка Тыдня».
Кардынальна асноўная форма «блаўгранас» не зменіцца, а на месцы цэнтральнага фундатара будзе відаць значок брытанскага рок-гурта.
Таксама каталонская каманда прадэманструе фанатам паўсядзённае адзенне, прымеркаванае да эксклюзіўнага партнёрства.
Адзначым, што ў «Барсе» ўжо праводзілі такую акцыю з легендарным гуртом The Rolling Stones.
Нагадаем, «Барселона» пасля дзевяці тураў іспанскай Ла Лігі ідзе на першым месцы ў турнірнай табліцы, апярэджваючы «Рэал» на тры ачкі.
Эль-Класіка «Рэал» Мадрыд - «Барселона» адбудзецца 26 кастрычніка на «Санцьяга Бернабеу».