Сіноптыкі расказалі, якім будзе надвор'е ў выходныя
1- 18.10.2024, 18:47
- 3,694
Будзе галалёд.
У выхадныя надвор'е ў Беларусі будзе вызначаць антыцыклон, цэнтр якога перамесціцца з еўрапейскай тэрыторыі Расеі ў нашу краіну. У начны і ранішні час у асобных раёнах чакаюцца слабыя туман і галалёд, піша a target="_blank" href=https://pogoda.by/information/news/22548>pogoda.by.
У суботу, 19 кастрычніка, будзе невялікая воблачнасць, без ападкаў. У начны і ранішні час у асобных раёнах чакаюцца слабыя туман і галалёд. Вецер няўстойлівы ад слабога да сярэдняга. Тэмпература паветра мінімальная ўначы -4...+2°С, максімальная ўдзень +7...13°С. Атмасферны ціск істотна не зменіцца.
20 кастрычніка надвор'е працягне вызначаць антыцыклон, цэнтр якога перамесціцца на тэрыторыю Беларусі. Чакаецца пераменная воблачнасць. Без ападкаў. Уначы і раніцай у асобных раёнах туман, слабы галалёд. Вецер няўстойлівы ад слабога да сярэдняга. Тэмпература паветра ўначы -4...+2°С, удзень +8...14°С.
Ужо ў панядзелак, 21 кастрычніка, рэспубліка будзе знаходзіцца на паўночна-заходняй перыферыі антыцыклону, цэнтр якога перамесціцца з Беларусі на тэрыторыю Украіны. Чакаецца пераменная воблачнасць. Без ападкаў. Уначы і раніцай у асобных раёнах туман, слабы галалёд. Вецер паўднёвы, паўднёва-заходні сярэдні. Тэмпература паветра ўначы -4...+3°С, удзень +9...15°С.