7 лiстапада 2024, Чацвер, 23:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Навукоўцы знайшлі старажытную жывёліну, якая падобная на робат-пыласос

Навукоўцы знайшлі старажытную жывёліну, якая падобная на робат-пыласос

Даследнікі мяркуюць, што гэтае адкрыццё адлюстроўвае ключавы момант у эвалюцыі.

У Паўднёвай Аўстраліі палеантолагі зрабілі важнае адкрыццё, якое дазваляе лепш зразумець, як развівалася жыццё на Зямлі. У нацыянальным парку Нільпена Эдыякара былі знойдзеныя закамянеласці старажытнай марской жывёлы, узрост якой складае блізу 555 млн гадоў. Навукоўцы мяркуюць, што гэтае адкрыццё адлюстроўвае ключавы момант у эвалюцыі – пераход ад аднаклетачных арганізмаў да больш складаных формаў жыцця, піша «Хайтек».

Даследнікі ідэнтыфікавалі выкапень як Quaestio simpsonorum, адна з першых марскіх жывёлаў з лева-правай асіметрыяй – важнай прыкметай эвалюцыйнага развіцця. Паводле словаў навукоўцаў, гэтая жывёла нагадвала робат-пыласос, які перамяшчаўся па марскім дне, усмоктваючы мікраскапічнае багавінне і бактэрыі. Ягоныя памеры былі меншыя за далонь, а цела адрознівалася нарастам у форме пытальніка, які падзяляе бакі.

Палеантолагі выявілі, што Quaestio магло перасоўвацца самастойна, пра што сведчаць сляды іншых закамянеласцяў, знойдзеныя пад ім. Гэтае адкрыццё дае магчымасць зазірнуць у мінулае планеты і ўбачыць, як развівалася жыццё, што дапамагае шукаць падобныя прыкметы на іншых планетах.

На думку прафесаркі Мэры Дросер, вывучэнне такіх выкапняў важна не толькі для разумення эвалюцыі, але і для выяўлення чыннікаў, якія спрыяюць выміранню відаў, няхай гэта будзе змена клімату або нястача кіслароду.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках