8 лiстапада 2024, Пятніца, 7:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сіноптыкі паабяцалі беларусам «бомбавы цыклон» і «вынас цёплых мас»

1
Сіноптыкі паабяцалі беларусам «бомбавы цыклон» і «вынас цёплых мас»
Фота: Charter97.org

На тыдні будзе да +17°C.

Сёлета надвор'е падарыла беларусам не толькі дадатковы месяц лета, але і цёплую восень. Паводле звестак спецыялістаў тэматычнага канала «Метеавайб», найбліжэйшым часам «перагрэтую Атлантыку» чакае «выбухны цыклагенез», які прынясе на захад Ірландыі і Шатландыі ўраганныя ветры. Для нас з вамі «бомбавы цыклон» Эшлі, наадварот, апынецца бяскрыўдным і падорыць «вынас цёплых мас» з тэмпературай да +11...+17°С, піша «Телеграф».

Паводле інфармацыі спецыялістаў «Метеавайба», цёплыя паветраныя масы з Атлантыкі дойдуць у Беларусь у аўторак, 22 кастрычніка. Так, цягам дня ў некаторых месцах слупок тэрмометра падымецца да адзнакі +11..+17°С, а больш за ўсё пашанцуе жыхарам Берасця.

У сваю чаргу сіноптык Дзмітры Рабаў расказаў, што на наступным тыдні ў Рэспубліцы будуць «дамінаваць блакуючыя антыцыклоны», якія не дазволяць «цыкланічным віхрам» прынесці дрэннае надвор'е. Прасцей кажучы, імавернасць ападкаў знізіцца, і беларусы змогуць атрымліваць асалоду ад цёплага кастрычніцкага сонца. Аднак эксперт папярэдзіў, што восеньскія антыцыклоны «могуць здзівіць начнымі туманамі» і галалёдам, таму трэба быць напагатове.

З панядзелка, 21 кастрычніка, у Беларусі чакаецца пераменная воблачнасць без ападкаў. Уначы і раніцай у некаторых месцах магчымы туман і слабы галалёд. Вецер паўднёвага і паўднёва-заходняга кірунку, сярэдні. Са слоў Рабава, у цёмны час дня тэмпература паветра складзе мінус 3°C… +3°C, а ўдзень слупок тэрмометра падымецца да +11°C…+15°C у панядзелак і да +12°C… +16°C аўторак.

У сярэдзіне тыдня па краіне пранясецца слабы атмасферны фронт, які падорыць беларусам кароткачасовыя дажджы. Агулам у Рэспубліцы чакаецца сярэдняя воблачнасць, паабяцаў у эфіры тэлеканала «АНТ» Дзмітрый Рабаў. Уначы тэмпература паветра будзе вагацца ў межах ад +3°C да +8°C, а цягам дня паднімецца да +12°C…+15°C.

Што да другой паловы тыдня, то надвор'е апынецца пад уплывам новага антыцыклону з цэнтрам над Беларуссю, што, магчыма, прывядзе да дажджоў. У ранішнія гадзіны месцамі ў краіне магчымы туман. У цёмны час дня тэмпература складзе ад +2°C да +7°C, з замаразкамі да -3°C у некаторых раёнах. Удзень, паводле слоў сіноптыка, чакаецца +11°C…+14°C у чацвер і +8°C +11°C у пятніцу.

Паводле папярэдняга прагнозу Дзмітрыя Рабава, у апошнія выходныя кастрычніка, 26-27 чысла, нас чакае пераменная воблачнасць без «істотных дажджоў». Уначы і раніцай у некаторых месцах магчымы туман з бачнасцю да паловы кіламетра, папярэдзіў спецыяліст. Пасля заходу тэмпература паветра будзе вагацца ад +1°C да +6°C, а месцамі магчымыя замаразкі да -2°C. У сярэдзіне дня ў суботу чакаецца +11°C...+14°C, а ў нядзелю - ад +9°C да +15°C.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках