Клуб Мэсі згуляе на клубным чэмпіянаце свету
- 20.10.2024, 16:32
- 1,470
Турнір адбудзецца ў ЗША.
"Інтэр Маямі", капітанам якога з'яўляецца Ліянэль Мэсі, закончыць рэгулярны сезон MLS разгромам "Нью-Інглэнд Рэвалюшн", усталяваўшы рэкорд турніру ў набраных балах і заваяваўшы квіток на клубны чэмпіянат свету.
Матч Форт-Лодэрдэйле (Фларыда) закончыўся з лікам 6:2. Мэсі выйшаў на замену ў другім тайме, адразу зрабіў галявую перадачу, а потым аформіў хет-трык усяго за 11 хвілін (78-я, 81-я і 89-я).
Мэсі ўпершыню забіў тры мячы за матч у складзе “Маямі” і стаў найлепшым бамбардзірам у гісторыі клуба (33 галы).
"Інтэр Маямі" перамог у рэгулярным чэмпіянаце з 74 баламі, пабіўшы рэкорд "Рэвалюшн" 2021 года (73). Гэта першая каманда ў гісторыі MLS, у якой больш за аднаго гульца (Мэсі і Луіс Суарэс) забілі 20 і больш галоў за сезон.
Пасля матчу прэзідэнт ФІФА Джані Інфантына абвясціў, што "Інтэр Маямі" будзе 31-м удзельнікам клубнага чэмпіянату свету, які пройдзе ў ЗША ў 2025 годзе. Матч з удзелам клуба Мэсі адкрые турнір 15 чэрвеня.
У плэй-оф MLS "Інтэр Маямі" згуляе з пераможцам матчу паміж "Атлантай" і "Манрэалем".