Далёкія экзатычныя астравы сталі для беларусаў крыху бліжэйшымі
1- 22.10.2024, 9:27
- 2,524
Падпісанае пагадненне аб авіязлучэнні.
У сталіцы Малайзіі Куала-Лумпуры 21 кастрычніка было падпісанае пагадненне аб паветраным злучэнні паміж Беларуссю і Сейшэльскімі Астравамі, паведамілі ў прэс-службе Мінтранса.
Пагадненне накіраванае на рэгуляванне аператыўных і тэхнічных аспектаў у галіне паветранага транспарту і з'яўляецца прававой асновай для арганізацыі палётаў. На аснове гэтай дамовы авіяперавозчыкі ў будучыні змогуць выконваць пасажырскія і грузавыя рэйсы паміж аэрапортамі дзвюх краін.
"Рэалізацыя дакумента будзе спрыяць умацаванню турыстычных, эканамічных і камерцыйных сувязяўей паміж Беларуссю і Сейшэльскімі Выспамі", - паведамілі ў Мінтрансе.
Сейшэльскія Астравы знаходзяцца ў Індыйскім акіяне каля Афрыкі - паміж Мадагаскарам і Самалі. У краіне жыве больш за 120 тысяч чалавек. Турызм з'яўляецца найболей важным недзяржаўным сектарам эканомікі. Адлегласць ад Менска да сталіцы Сейшэл Вікторыі складае блізу сямі тысяч кіламетраў.