8 лiстапада 2024, Пятніца, 7:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Гарадзенскім заапарку з'явілася дзіцяня кітайскага мунтжака

1
У Гарадзенскім заапарку з'явілася дзіцяня кітайскага мунтжака

Хто гэта такі?

У кітайскіх мунтжакоў Алежыка і Волечкі, якія жывуць у Гарадзенскім заапарку, нарадзіўся малы. Радасная падзея адбылася 27 верасня, піша smartpress.by.

«Спачатку нашы спецыялісты вельмі перажывалі за стан аляняці, бо ў пары гэта першы прыплод. Для назірання за малечай была нават усталяваная фотапастка», – распавялі ў заапарку.

Аднак перажыванні былі марнымі. Дзяўчынка нарадзілася здаровай. "Нягледзячы, на першыя роды, Волечка і Алежак павялі сябе як дасведчаныя бацькі: у выхаванні першынца ў іх усё атрымлівалася", - адзначылі спецыялісты заапарка.

Мунтжак - адзін з найстаражытных родаў аленяў. Палеантолагі мяркуюць, што яны існавалі 15-20 млн гадоў таму. Насяляюць у Паўднёвай і Паўднёваўсходняй Азіі. Ва ўзбуджаным або ўсхваляваным стане гэтыя алені выдаюць гукі, падобныя на брэх сабак - гэта стала прычынай таго, што іх сталі называць "алень-брахун". А яшчэ мунтжака называюць «аленем з ікламі» за сапраўдныя іклы, падобныя на іклы драпежнікаў. Рогі ў іх таксама ёсць. У самцоў яны кароткія -не больш за 15 см.

Кітайскія мунтжакі - невялікія алені, іх вага дасягае ўсяго 10-20 кілаграм, а рост - 50 см.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках