Рафаэлю Надалю ў Эр-Рыядзе падарылі залатую ракетку
1- 22.10.2024, 18:06
- 4,090
Marca даведалася кошт трохкілаграмовага падарунка.
Кошт залатой ракеткі, якую гішпанскаму тэнісісту Рафаэлю Надалю падарылі на выставачным турніры ў Эр-Рыядзе, складае блізу €250 тысяч. Пра гэта паведамляе Marca.
38-гадовы Надаль на турніры Six Kings Slam заняў чацвёртае месца, уступіўшы сербу Новаку Джокавічу. Пасля заканчэння турніру гішпанцу падарылі ракетку з золата вагой амаль 3 кг.
У турніры Six Kings Slam таксама бралі ўдзел датчанін Хольгер Рунэ, гішпанец Карлас Алькарас, расеец Данііл Мядзведзеў і італіец Янік Сінэр. Кожны тэнісіст атрымаў па $1,5 млн за ўдзел, а пераможцу Сінэру дасталася $6 млн.
Надаль раней абвясціў, што скончыць кар'еру пасля фінальнай стадыі Кубка Дэвіса, якая пройдзе з 19 да 24 лістапада ў Малазе.
За кар'еру ён перамог у 22 турнірах «Вялікага шлема», у тым ліку рэкордныя 14 разоў перамагаў на «Ралан Гарос». Па тытулах «Вялікага шлема» гішпанец саступае толькі Джокавічу (24).