Да +16 градусаў чакаецца ў Беларусі ў сераду
- 22.10.2024, 20:02
- 1,274
Сёння будзе пераважна без ападкаў.
Моцны вецер прагназуецца ў Беларусі 23 кастрычніка, паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
Чакаецца пераменная воблачнасць. Уначы і раніцай у асноўным па поўначы краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, днём будзе пераважна без ападкаў. У начныя і ранішнія гадзіны ў асобных раёнах можа быць слабы туман.
Вецер паўднёва-заходні з пераходам на паўночна-заходні 5–10 м/с, з парывамі да 14 м/с. Белгідрамет папярэджвае пра аранжавы ўзровень небяспекі: па поўначы краіны ў многіх раёнах чакаецца ўзмацненне паўночна-заходняга ветру парывамі 15–20 м/с.
Тэмпература паветра мінімальная ноччу складзе плюс 3–9 градусаў, максімальная днём – плюс 10–16 градусаў.