Яшчэ адзін беларускі МАЗ згарэў у Расеі
8- 23.10.2024, 11:03
- 2,716
Папярэдняя прычына - няспраўнасць электраправодкі.
У Расеі згарэў чарговы аўтобус МАЗ. Увечары 22 кастрычніка загарэўся аўтобус маршруту №83. У момант узгарання пасажыраў у ім не было.
«У момант узгарання аўтобус МАЗ (2018 года выпуску) стаяў без пасажыраў на канчатковым прыпынку. Пацярпелых няма. Папярэдняя прычына - няспраўнасць электраправодкі. Вядзецца праверка. Аўтобус працаваў на маршруце # 83 (Маскоўская шаша - ЖК «Лясная паляна»)», - расказалі выданню 63.ru ў «СамараАвтоГаз».
Відавочцы выклалі ў сацсеткі відэа і фота аўтобуса ў агні.