У Анкары адбыўся тэракт на аб'екце аэракасмічнай кампаніі
- 23.10.2024, 17:22
- 5,316
Ёсць загінулыя і пацярпелыя.
У сераду, 23 кастрычніка, у сталіцы Турцыі Анкары адбыўся тэракт на аб'екце аэракасмічнай кампаніі. Ёсць загінулыя і параненыя.
Пра гэта паведамляе «Анадолу».
Нападнікі спрабавалі трапіць на аб'ект праз КПП, аднак сутыкнуліся з супрацоўнікамі аховы, пасля чаго прагучала стральба і гук выбуху.
На месцы працуюць падраздзяленні спецыяльнага прызначэння.
Міністр унутраных спраў Турцыі Алі Ерлікая заявіў, што тэрарыстычны напад быў здзейснены супраць аб'ектаў TUSAŞ (турэцкая аэракасмічная кампанія, якая распрацоўвае БПЛА, самалёты і спадарожнікі) у Анкары. З ягоных звестак, ёсць загінулыя і параненыя.
Як паведамляе BBC, інцыдэнт адбыўся блізу 15:30 паводле Менску.
Пасля нападу сесія Генеральнай асамблеі парламента, на якой абмяркоўвалася рэзалюцыя што да Лібана, была адкладзеная.