8 лiстапада 2024, Пятніца, 0:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Трэнера беларускіх фігурыстаў не пусцілі ў Расею праз пашпарт Украіны

4
Трэнера беларускіх фігурыстаў не пусцілі ў Расею праз пашпарт Украіны
ТАЦЦЯНА БЯЛЯЕВА

Трэнерку пратрымалі сем гадзін у аэрапорце, а затым выдалі паперу аб выдварэнні з тэрыторыі РФ.

Таццяну Бяляеву, трэнерку беларускіх фігурыстаў Вікторыі Пласконнай і Уладзіслава Сыціка, якія выступаюць у танцах на лёдзе, не пусцілі ў Расею праз украінскае грамадзянства. Пра гэта яна распавяла ««Спорт-Экспрессу»».

Бяляева разам са сваімі падапечнымі накіроўвалася ў Магнітагорск на першы этап Гран-пры Расеі. Пасля прылёту ў Маскву Бяляевай, у якой грамадзянства Украіны, у аэрапорце Шарамеццеве не далі права на ўезд у Расею.

«Я ведала, што грамадзяне Украіны доўга праходзяць расейскую мяжу, летась я правяла 12 гадзін у Шарамеццеве. <...> А мяне сёлета ўвогуле не прапусцілі! <...> Пратрымалі мяне сем гадзін у аэрапорце, выдалі паперу аб «выдварэнні» з тэрыторыі Расеі. Дзякуй, што ў расейскім фігурным катанні ёсць сябры і маіх дзяцей не кінуць у гэтай складанай для іх сітуацыі», - распавяла Бяляева.

Са слоў Бяляевай, яна яшчэ летась «была шакаваная такім прыёмам», але не магла ўявіць, што праз год прыехаць стане немагчыма. «Мне было сказана, што да заканчэння «СВА» нават не спрабуйце ўязджаць у Расею, гэта бескарысна. Я перажыву, але спартоўцы ў гэтай сітуацыі пакутуюць больш за ўсё, а ў іх зараз і так складаны перыяд», - дадала трэнерка.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках