8 лiстапада 2024, Пятніца, 1:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

The Guardian: Выбухі газу, якія ствараюць вялізныя кратэры ў РФ, выкліканыя пацяпленнем

2
The Guardian: Выбухі газу, якія ствараюць вялізныя кратэры ў РФ, выкліканыя пацяпленнем

З 2014 года на поўначы Расеі іх з'явілася ўжо больш за дваццаць.

Выбухі газу, у выніку якіх утвараюцца вялізныя кратэры на поўначы Расеі, выкліканыя змяненнем клімату. Новае тлумачэнне прадставіла каманда навукоўцаў з Вялікай Брытаніі ды Гішпаніі, піша TThe Guardian.

Першы кратэр - дыяметрам трыццаць метраў і глыбінёй да пяцідзесяці метраў - раптам з'явіўся на Ямале ў 2014 годзе. Першапачаткова з’яўляліся розныя версіі: ад прызямлення НЛА і вайсковых вучэнняў да падзення метэарыта і крыавульканізму. Пазней, правёўшы мноства даследаванняў, навукоўцы высветлілі, што кратэр утварыўся праз выбух падземнага метану.

Новая версія дакладней тлумачыць, як змена клімату прыводзіць да з'яўлення такіх варонак, якіх на поўначы Расеі ўтварылася ўжо больш за дваццаць. Паводле новага даследавання, па меры пацяплення клімату вечная мерзлата адтае – і вада прасочваецца ўніз, запасячыся ў крыапэгах (вельмі салёных падземных невялікіх азёрах). Пад крыяпэгамі пад высокім ціскам знаходзіцца метан у цвёрдым стане.

Азёры не могуць змясціць усю адталую ваду - ціск нарастае - і ў выніку вечная мерзлата трэскаецца. Гэта выклікае імклівае падзенне ціску і хуткае вызваленне метану - яго выбух. Метан уважаецца за парніковы газ, таму вызваленне вялікіх яго аб'ёмаў спрыяе далейшаму пацяпленню клімату.

Яшчэ ў 2021 годзе геолагі папярэджвалі, што вялізныя кратэры могуць узнікнуць побач з жылымі раёнамі - тады ў небяспецы была значная частка Ямала.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках