Даляр у Беларусі зноў расце
1- 24.10.2024, 10:55
- 3,550
Свежыя курсы валют на раніцу 24 кастрычніка.
Даляр працягвае ўчарашнюю траекторыю ўверх і даражэе. Біткоін за дзень падрос і цяпер на адзнацы $67 181.
Даляр падаражэў на 0,21 капейкі і каштуе 3,3 рубля.
З еўра таргоў не было, паводле курсу Нацбанка ён каштуе 3,5557 рубля.
Сотня расейскіх рублёў стала даражэйшай на 0,01 капейкі і каштуе 3,4251 рубля.
Учора даляр падаражэў на 0,47 капейкі і каштаваў 3,2979 рубля. Еўра патаннеў на 0,96 капейкі, да 3,5676 рубля, а сотня расейскіх рублёў патаннела на 0,02 капейкі і каштавала 3,4250 рубля.