У Нарвегіі пасажырскі цягнік патрапіў пад каменяпад і сышоў з рэек
1- 24.10.2024, 19:35
- 4,978
Фотафакт.
На поўначы Нарвегіі сышоў з рэек пасажырскі цягнік, які рухаўся з Тронхейма ў Будзё, піша VG. У цягніку знаходзілася блізу 50-70 чалавек, адзін пасажыр загінуў.
Аварыя адбылася ў чацвер, 24 кастрычніка, блізу 14.15 паводле мясцовага часу. На месцы здарэння працуюць паліцыя і службы экстраннай дапамогі, асобы пацярпелых устаноўлены.
Паліцыя паведаміла, што ў выніку аварыі загінуў адзін чалавек, яго сваякі ўжо апавешчаныя. Таксама ёсць звесткі аб чатырох пацярпелых.
Паліцыя заяўляе, што, магчыма, прычынай катастрофы стаў каменяпад.
«Відавочна, што ў разгляданым раёне адбыўся каменяпад, і цалкам магчыма, што існуе сувязь паміж каменяпадам і катастрофай», – таксама паведамілі ў транспартнай кампаніі.
Там адзначылі, што «самы вялікі валун, імаверна, стаў прычынай катастрофы цягніка».
Улады закрылі лінію Nordland Line паміж Б'ерка і Му-і-Ранам, а таксама шашой E6 недалёка ад Фінэйдфіёрда.