8 лiстапада 2024, Пятніца, 1:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі можа з'явіцца канкурэнт «Яндэкс Go»

6
У Беларусі можа з'явіцца канкурэнт «Яндэкс Go»

Падрабязнасці.

У Беларусі можа з'явіцца новая платформа для анлайн-заказу таксі.

Пра гэта парталу abw.by паведаміла кіраўніца Асацыяцыі прафесійных перавознікаў пасажыраў Кацярына Станкевіч.

Яна адзначыла, што кітайскі сэрвіс DiDi праяўляе цікавасць да рынку нашай краіны.

Паводле словаў Станкевіч, у пачатку лістапада можа з'явіцца замежная юрыдычная кампанія, якая будзе супрацоўнічаць з беларусамі. Мэта – назіраць за развіццём сітуацыі з рэестрам аўтаперавозак.

«Калі ўсё будзе добра, дык ужо налета ў нас з'явіцца годная альтэрнатыва “Яндэксу”. Прычым яна будзе годнай не толькі для спажыўцоў, але і для перавознікаў і кіроўцаў», – заявіла Станкевіч.

Адзначым, што кампанія DiDi Chuxing была заснаваная ў 2012 годзе ў Пекіне і займаецца развіццём сэрвісаў таксі, каршэрынгу і іншых паслуг. Сярод інвестараў праекту – кампаніі Alibaba, Tencent і Baidu.

DiDi папулярны ў Азіяцка-Ціхаакіянскім рэгіёне, Лацінскай Амерыцы і іншых рынках.

У жніўні 2020 года сэрвіс пачаў працаваць у Расеі, але ў 2022-м кампанія пайшла з рынку суседняй краіны.

Нагадаем, што МАРГ афіцыйна прызнаў сэрвіс «Яндэкс Go» манапалістам на рынку пасажырскіх перавозак Беларусі.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках