8 лiстапада 2024, Пятніца, 0:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Банк Расеі падвысіў ключавую стаўку да 21,00% гадавых

7
Банк Расеі падвысіў ключавую стаўку да 21,00% гадавых

Прадстаўнікі рэгулятара заявілі аб максімальным інфляцыйным ціску з пачатку года.

Банк Расеі (БР) пастанавіў падвысіць ключавую стаўку на 200 базісных пунктаў – да 21,00% гадавых. Пра гэта ў пятніцу, 25 кастрычніка, паведамілі ў прэс-службе рэгулятара.

«Інфляцыя складваецца істотна вышэйшай за ліпеньскі прагноз БР. Працягваюць павялічвацца інфляцыйныя чаканні», - растлумачылі ў фінінстытуце. «Рост унутранага попыту значна апярэджвае магчымасці пашырэння прапановы тавараў і паслуг», - дадалі там.

Дадатковыя бюджэтныя выдаткі і пашырэнне дэфіцыту ў 2024 годзе «маюць праінфляцыйныя эфекты», – канстатавалі ў БР.

Банк гатовы да далейшага ўзмацнення грашова-крэдытнай палітыкі, каб забяспечыць вяртанне інфляцыі да мэты.

У верасні рост коштаў павялічыўся да 9,8% у пераліку на год - пасля 7,5% у жніўні. Паказчык базавай інфляцыі ўзняўся да 9,1% - пасля 7,7% у жніўні. Прадстаўнікі рэгулятара заявілі аб максімальным інфляцыйным ціску з пачатку года.

Гадавая інфляцыя на 21 кастрычніка склала 8,4% і за год чакаецца ў дыяпазоне 8,0-8,5%.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках