8 лiстапада 2024, Пятніца, 1:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украінскі ІТ-бізнэсмэн набыў збанкрутавалы трактарны завод у Польшчы

5
Украінскі ІТ-бізнэсмэн набыў збанкрутавалы трактарны завод у Польшчы

Ursus – найстарэйшы польскі вытворца сельскагаспадарчай тэхнікі.

24 кастрычніка 2024 года закончыўся тэндар на набыццё збанкрутавалага польскага вытворцы сельскагаспадарчай тэхнікі Ursus, які атрымаў новага ўладальніка – кампанію MI Crow, узначаленую украінскім ІТ-бізнэсмэнам Алегам Кратом.

Пра гэта піша польскае выданне TPR.

Гэта была трэцяя спроба прадаць прадпрыемства, бо папярэднія дзве не знайшлі зацікаўленых пакупнікоў. Кошт актываў Ursus істотна знізіўся – з пачатковых 125 мільёнаў злотых да 74 мільёнаў злотых (блізу $ 17,8 млн), што дазволіла новаму ўладальніку набыць вытворчыя прадпрыемствы ў гарадах Люблін і Добрае Месца разам з правамі на выкарыстанне гандлёвай маркі Ursus, наяўнай дакументацыяй, машынамі, абсталяваннем і нерухомасцю.

Новы ўладальнік Ursus, кампанія MI Crow, з'яўляецца даволі новым гульцом на польскім рынку, бо была зарэгістраваная толькі 1 ліпеня 2024 года з мінімальным статутным капіталам 50 тысячаў злотых.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках