8 лiстапада 2024, Пятніца, 4:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сіноптыкі папярэдзілі беларусаў пра першы снег

4
Сіноптыкі папярэдзілі беларусаў пра першы снег

Калі чакаць «глыбокі атлантычны цыклон»?

Хоць на календары яшчэ нават не лістапад, надвор'е можа падрыхтаваць для беларусаў нечаканку ў выглядзе першага снегу. Спецыялісты тэматычнага Telegram-канала Nadvorie расказалі, калі чакаць у краіне «глыбокі атлантычны цыклон», які, магчыма, і прынясе гэтыя ападкі, піша «Тэлеграф».

«Свежы разлік (пакуль толькі) GFS вас не ўзрадуе. Вуаля – сустракайце сняжок. 1–2–3 лістапада ў наш рэгіён выходзіць глыбокі, з ціскам у цэнтры 960 гектапаскаляў, атлантычны цыклон “Н”», – напісалі ў Telegram-канале Nadvorie.

Рух атлантычнага антыцыклону

Global Forecast System (GFS) – гэта глабальная сістэма колькаснага прагназавання надвор'я, якая ўключае глабальную кампутарную мадэль і варыяцыйны аналіз, які выконваецца Нацыянальнай метэаралагічнай службай ЗША (NWS).

Паводле інфармацыі крыніцы, праз Беларусь павінны прайсці халодныя франты гэтага атлантычнага цыклону. «Так што на наступныя выходныя [2 і 3 лістапада] магчымы пры калянулявой тэмпературы снег ды з добрым – парывамі пад 20 м/с – ветрам», – дапоўнілі ў Nadvorie.

Адзначым, што прагноз надвор'я на больш як тры дні наперад не з'яўляецца дакладным і можа змяняцца. Так што чакаць 2 і 3 лістапада беларусам снегу ці не, стане вядома бліжэй да гэтых датаў.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках