Памёр вядомы беларускі кампазітар
9- 26.10.2024, 19:35
- 13,292
Алегу Елісеенкаву было 66 гадоў.
Памёр вядомы кампазітар, харавы дырыжор і педагог, заслужаны дзеяч мастацтва Рэспублікі Беларусь Алег Елісеенкаў. Яму было 66 гадоў, піша «Наша Нiва».
Алег Елісеенкаў нарадзіўся 21 верасня 1958 года ў расейскім горадзе Спас-Дэменску. Але вырас у Маладзечне, куды яго сям'я пераехала неўзабаве пасля яго нараджэння.
Бацька кампазітара быў адным з першых выкладчыкаў Маладзечанскай музычнай вучэльні, якую скончыў і сам Алег у 1973 годзе па спецыяльнасці "Тэорыя музыкі".
Пазней Алег Елісеенкаў працаваў дацэнтам кафедры мастацтва эстрады Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў, кіраваў студыяй "Гран-пры" Дзяржаўнага канцэртнага аркестра. Быў сябрам Беларускага звязу кампазітараў.
Елісеенкаў напісаў музыку да многіх папулярных у Беларусі эстрадных песень, якія выконвалі Андрэй Хлястоў, Ірына Дарафеева, Алеся, Аляксандр Саладуха.