8 лiстапада 2024, Пятніца, 6:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Ісландыі ўвялі чатырохдзённы працоўны тыдзень

8
У Ісландыі ўвялі чатырохдзённы працоўны тыдзень

Вынікі ўразілі спецыялістаў.

Ісландыя прадэманстравала высокія тэмпы эканамічнага росту пасля таго, як у краіне быў уведзены чатырохдзённы працоўны тыдзень. Пра гэта паведамляе CNN.

Згодна з новым даследаваннем, паводле вынікаў 2023 года ВУП Ісландыі вырас на 5%, што з'яўляецца надзвычайна высокім паказчыкам для развітой эканомікі. Сярод багатых краінаў Еўропы больш высокія тэмпы мела толькі Мальта. Для параўнання, на працягу 2006-2015 гадоў сярэднія тэмпы росту эканомікі ў Ісландыі складалі толькі блізу 2 працэнтаў у год.

Аналітыкі звязваюць эканамічныя поспехі краіны менавіта са скарачэннем працоўнага тыдня. Так, у перыяд з 2015 да 2019 года ў краіне правялі некалькі буйных эксперыментаў, у рамках якіх работнікам дзяржаўнага сектара скарацілі працоўны тыдзень да 35-36 гадзін, замест 40, без зніжэння заробку. У эксперыменце ўзялі ўдзел 2500 чалавек - больш за 1% працаздольнага насельніцтва Ісландыі ў той час.

Даследнікі выявілі, што прадукцыйнасць працы засталася такой жа ці палепшылася на большасці працоўных месцаў, тады як самаадчуванне працаўнікоў "значна" вырасла па шэрагу паказчыкаў.

Пасля ісландскія прафсаюзы дамовіліся аб скарачэнні працоўнага дня для дзясяткаў тысяч сваіх чальцоў па ўсёй краіне. Да 2022 года 51% работнікаў у краіне перайшлі на скарочаны працоўны дзень, або на чатырохдзённы працоўны тыдзень. На сёння ў такім фармаце працуюць 59 працэнтаў ісландцаў.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках