8 лiстапада 2024, Пятніца, 6:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Daily Mail: Настрадамус і Ванга прадказалі вайну ў Еўропе ў 2025-м

25
Daily Mail: Настрадамус і Ванга прадказалі вайну ў Еўропе ў 2025-м

Адно з вяшчунстваў таксама кажа аб ліквідацыі Пуціна яго асяроддзем.

Два самыя вядомыях містыкі свету Настрадамус і Ванга прадраклі вялікую вайну на Еўрапейскім кантыненце ў 2025 годзе.

Увагу на гэта звярнуў брытанскі таблоід Daily Mail.

Настрадамус (1503-1566 гады) і Ванга (1911-1996 гады) жылі ў розныя эпохі. Аднак абодва прадказалі жахлівыя выпрабаванні Еўропе ўжо ў 2025 годзе. Яны былі ўпэўненыя, што ў рэгіёне грымне смяротная вайна.

Так, французскі астролаг Настрадамус пісаў, што «землі Еўропы» будуць уцягнутыя ў «жорсткія войны» ўжо налета.

У яго прадказанні таксама гаварылася аб «старажытнай чуме, якая будзе горшай за ворагаў».

Балгарская празорца Ванга таксама бачыла вялікі і кровапралітны канфлікт у Еўропе ў 2025 годзе. Яна сцвярджала, што ён «спустошыць» кантынент.

Характэрна, што Ванга прадказала канец свету ў 5079 годзе.

Яе блізкае асяроддзе сцвярджала, што празорца загадзя прадбачыла расейскую агрэсію супраць Украіны. Нібыта, паводле яе вяшчунства, канфлікт працягнецца блізу двух гадоў (на гэты момант вайна ідзе ўжо 2 гады і 8 месяцаў) і скончыцца, «калі на трон узыдзе восьмы».

Што яна мела на ўвазе пад «восьмым», дакладна невядома.

Ванга, сярод іншага, нібыта прадказвала, што расейскі дыктатар Уладзімір Пуцін будзе забіты кімсьці са свайго блізкага асяроддзя.

Напісаць каментар 25

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках