У Гародні паставілі рэкорд у колькасці набытых кватэр
6- 27.10.2024, 17:23
- 3,690
Пры гэтым сярэдні кошт квадратнага метра знізіўся.
У Гародні ў верасні 2024 года купілі 455 кватэр - гэта самы высокі паказчык са студзеня 2023 года. Пры гэтым сярэдні кошт квадратнага метра знізіўся, паведамляе Realt.by. Аналіз заснаваны на звестак Нацыянальнага кадастравага агенцтва.
Самыя папулярныя кватэры - двухпакаёвыя
У верасні ў Гародні ўклалі 455 угод куплі-продажу - гэта на 64,9% больш, чым у жніўні і на 71% больш, чым за аналагічны месяц мінулага года.
Сярод прададзеных кватэр найбольшай папулярнасцю карысталіся двухпакаёвыя - 43% ад усіх угод. Дзель прададзеных аднапакаёвых кватэр склала 29,2%, трохпакаёвых - 25,9%.
За месяц кошты кватэр упалі больш як на 10%
Сярэдні кошт квадратнага метра ў Гародні за месяц знізіўся на 10,9% і склаў $685. Гэта на 0,6% вышэй, чым у верасні мінулага года.
Сярэдні кошт квадратнага метра аднапакаёвых кватэр у продажы складае $727 - гэта на 14,4% менш, чым у жніўні. Метр у двухпакаёвай кватэры каштуе $681, што на 8,8% менш, чым месяц таму. Трохпакаёвыя кватэры страцілі ў кошце 7,1% і зараз іх сярэдні кошт складае $681.
Рэзкае падзенне кошту квадратнага метра ў аднапакаёўках звязана з вялікай дзеллю ўгод у новым гатовым доме на Фолюшы. Там прадаюцца кватэры са свабоднай планіроўкай: яны класіфікуюцца як аднапакаёвыя незалежна ад плошчы. Гэта штучна ўплывае на зніжэнне сярэдняй цаны аднапакаёвак па ўсім горадзе.