СМІ: У Расеі разбіўся самалёт з парашутыстамі
13- 27.10.2024, 17:52
- 11,658
На борце знаходзіліся 10 чалавек.
У Стаўрапольскім краі Расейскай Федэрацыі разбіўся самалёт.
Са звестак расейскага Telegram-канала Baza, самалёт з пасажырамі ўпаў каля аўтадарогі каля станіцы Сувораўская.
Адзначаецца, на борце самалёта, які ўпаў, знаходзіліся знаходзіліся 10 чалавек, з якіх два пілоты і восем парашутыстаў.
Падчас навучальнага палёту самалёт страціў цягу, што прывяло да жорсткай пасадкі.
Загінулых няма, некалькім парашутыстам спатрэбілася медыцынская дапамога.