У Беларусі абвешчаны жоўты ўзровень небяспекі
- 28.10.2024, 9:18
- 1,486
Праз туман.
Сіноптыкі абвясцілі ў краіне жоўты ўзровень небяспекі ў сувязі з туманам, які чакаецца.
«Уначы і раніцай 28 кастрычніка (панядзелак) месцамі па краіне чакаецца туман», - паведамілі ў Белгідрамеце.
Як удакладняецца, туман чакаецца ў Гомельскай вобласці і Менску.
Пры гэтым на тэрыторыі ўсёй краіны будзе пахмурна з праясненнямі і без істотных ападкаў. Толькі ў Віцебскай вобласці магчымы кароткачасовы дождж з імавернасцю 35-40 адсоткаў.
Тэмпература ноччу ад +5 у Віцебску да +10 у Гародні. Удзень - ад +10 у Гародні і Віцебску да +15 у Гомелі.