Кошты на нафту імкліва ляцяць уніз
7- 28.10.2024, 12:19
- 8,692
Асцярогі экспэртаў не апраўдалася.
Кошты нафты ўпалі больш чым на 3 даляры за барэль пасля таго, як Ізраіль нанёс абмежаваныя ўдары па іранскай тэрыторыі. Пра гэта паведамляе Reuters.
Нафта маркі Brent сёння ўпала ў кошце да 72,92 даляра за бараль, знізіўшыся на 3,13 даляра, або на 4,1%. У той жа час WTI (West Texas Intermediate) прадэманстравала падзенне на 3,15 даляра, або на 4,4%, да 68,63 даляра за барэль.
Нагадаем, на мінулым тыдні кошты на "чорнае золата" імкліва раслі праз боязь адносна магчымай эскалацыі на Блізкім Усходзе. Асцярога экспэртаў была выкліканая магчымасцю поўнамаштабнай ірана-ізраільскай вайны.