На магіле Станіслава Шушкевіча паставілі помнік
4- 28.10.2024, 14:55
- 12,308
Першы кіраўнік незалежнай Беларусі пахаваны на Паўночных могілках у Менску.
Першы кіраўнік незалежнай Беларусі Станіслаў Шушкевіч памёр два з паловай гады таму, 3 траўня 2022 года. Сёлета на ягонай магіле паставілі помнік.
У канцы красавіка 2022 года ён патрапіў у рэанімацыю пасля COVID-19, наступствы якога не перанёс, нагадвае «Радыё Свабода».
Сёлета на ягонай магіле ў Менску на Паўночных могілках паставілі помнік.