Жыхар Смаргоні пачаў страляць па падлетках
10- 28.10.2024, 15:59
- 4,336
З пнэўматычнага пісталета.
Крымінальная справа распачатая ў дачыненні да жыхара Смаргоні, які страляў у кампанію падлеткаў з пнэўматычнага пісталета, паведамілі ва УСК Гарадзенскай вобласці.
Інцыдэнт у раённым цэнтры адбыўся ўвечары 16 верасня: дзеці ў двары жылога дома ўзрывалі пэтарды, а пасля нехта з суседняга дома стрэліў у іх з пнеўматычнай зброі, трапіўшы ў адно дзіця.
Дома 15-гадовы хлопчык расказаў аб здарэнні бацькам. Праваахоўнікі здолелі пільна высветліць асобу стралка.
Паводле СК падазраваны — 35-гадовы мясцовы жыхар — у той вечар лёг раней спаць, бо раніцай мерыўся адправіцца ў іншы горад на заробкі.
«Ён расказаў следчаму, што пасля таго, як прачнуўся, з сэйфа дастаў пнэўматычны пісталет, які яму належаў. З акна сваёй кватэры фігурант зрабіў тры стрэлы, адзін з якіх быў дакладным і трапіў у грудную клетку дзіцяці», – сказалі ва ўправе.
Пры гэтым мужчына заявіў, што трапіў у падлетка выпадкова, бо страляў у сцяжынку, каб прыстрашыць падлеткаў.