«Белавія» без тлумачэнняў скасавала рэйсы Гомель-Масква-Гомель
6- 29.10.2024, 11:00
- 3,732
Авіякампанія маўчыць.
Аб скасаванні рэйсаў стала вядома з паведамлення гомельскіх аўтаперавозчыкаў - яны часова скасавалі рэйсы гарадскога аўтобуса. Палёты скасаваныя 29, 30 кастрычніка і 1, 2, 3 лістапада, піша «Флагшток».
Сама «Белавія» маўчыць: на сайце няма ніякіх згадак пра касаванне.
Характэрна, што яшчэ ўчора нацыянальны авіяперавозчык паведаміў аб павелічэнні колькасці рэйсаў з Гомеля ў Маскву і назад да 7 разоў на тыдзень.
Касаванне маршруту супала з гадавінай адкрыцця злучэння Гомель-Масква-Гомель, якая адбылася 29 кастрычніка 2023 года.
Усё гэта можа паказваць, што ў кампаніі проста забыліся падоўжыць неабходныя дазволы на палёты.