Мінабароны Беларусі закупляе новую партыю кітайскіх беспілотнікаў
5- 29.10.2024, 18:51
- 4,606
Што пра гэта вядома?
28 кастрычніка Мінабароны Беларусі апублікавала чарговы тэндар на закуп беспілотных лятальных апаратаў (БЛА). Так, да канца года ведамства плануе набыць наступныя беспілотнікі:
– Autel EVO MAX 4T – 13 камплектаў. На іх закуп плануюць выдаткаваць 401 193 беларускіх рублёў ($121 364).
У склад аднаго камплекта ўваходзяць: 1 БЛА Autel EVO MAX 4T, пульт дыстанцыйнага кіравання Smart Controller V3, 4 акумулятары, заплечнік і іншае, адзначае «Беларускі Гаюн».
- Autel EVO MAX 4N – 6 камплектаў. На іх закуп плануюць выдаткаваць 258 384 рублёў ($78 163). Камплектацыя такая ж, як у Autel EVO MAX 4T.
Вытворцам пералічаных вышэй беспілотнікаў з'яўляецца кітайская кампанія Autel Robotics. У пачатку верасня мы пісалі пра закуп партыі беспілотнікаў Autel. Цяпер няма інфармацыі, ці адбыўся ў выніку закуп.
– FIMI X8 SE 2022 Megaphone Combo – 5 камплектаў. На іх закуп плануюць выдаткаваць 14 400 рублёў ($4 356). Вытворцам беспілотнікаў з'яўляецца кітайская кампанія Fimi Robot Technology.
У склад аднаго камплекта ўваходзяць: 1 БЛА FIMI X8 SE 2022, 2 акумулятары ёмістасцю 4500 мАг, 1 смартфон, 1 карта памяці на 128 ГБ і інш.
Усяго на закуп беспілотнікаў Autel і FIMI плануюць выдаткаваць 673 977 беларускіх рублёў.