8 лiстапада 2024, Пятніца, 4:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусаў уцягваюць у недарэчную гульню

29
Беларусаў уцягваюць у недарэчную гульню

Асцярожней з прапагандай.

У рэдакцыю сайта Charter97.org напісала ўраджэнка Менска Алена, якая зараз жыве ва Уроцлаве:

- Тэлефаную сяброўцы Ларысе даведацца, як там на радзіме «жыццё-быццё». А яна мне і пачынае скардзіцца, што ўсё больш адчуваецца прапаганда ў школе, што ходзяць да іх то міліцыянты, то святары з прамовамі.

Сама яна праваслаўная, але размовы гэтых святароў у школе ёй не падабаюцца. Як не даспадобы і размовы з міліцыянтамі, прымерванне бронекамізэлек, трыманне дубінак і фатаграфаванне ў школе з гэтымі рэчамі. Ларыса абураецца, кажа, што хацелася б гэтага пазбегнуць.

Што данялі, надакучыла, моташна да ванітаў ад гэтага «патрыятычнага выхавання». Я слухаю і падтакваю. А потым паціху перакладаю тэму на дзяцей, распытваю, як яны растуць, чым цікавяцца.

І тут чую зноў нараканні, што нічога не хочуць рабіць, і падае прыклад, што адмаўляюцца зрабіць віншавальныя паштоўкі на Дзень таты. Даводзіцца прымушаць.

Я перапытваю, а што гэта за Дзень таты? А яна мне ў адказ: Як, хіба ты не ведаеш, што Лукашэнка стварыў новае «свята»! «Ларыса, - кажу я ёй, - ты ж на акцыі, пратэсты хадзіла, ты ж не хацела бачыць гэтага вусата-лысага тату Колі, дык для чаго ты зараз уцягваешся ў гэтую недарэчную гульню?».

А сяброўка тлумачыць: «Дык ідэя ж увогуле нядрэнная. Ну ёсць жа Дзень маці! Дык чаму б не прыдумаць і Дзень таты?»

Дзіўна, як лёгка нават адукаваныя людзі вядуцца на гэтую прапаганду...

Напісаць каментар 29

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках