8 лiстапада 2024, Пятніца, 4:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У цэнтры Менска прадаецца дызайнерскі рэстаран

2
У цэнтры Менска прадаецца дызайнерскі рэстаран

У суседстве з Генпракуратурай.

У Менску прадаюць дызайнерскі рэстаран «Брыёш буфет» на вуліцы Інтэрнацыянальнай. Пра гэта каманда ўстановы паведаміла на сваёй старонцы ў Instagram, заўважыў CityDog. Што стала прычынай – невядома.

Рэстаран-кандытарская на Інтэрнацыянальнай, 20а размешчаны на першым паверсе бізнэс-цэнтра Liberty Residence. Пасадачных месцаў – 30 унутры, яшчэ летняя тэраса, якая змяшчае 25 чалавек.

У аб'яве аб продажы Brioche Buffet каманда звяртае ўвагу, што ва ўстанове выкананы якасны дызайнерскі рамонт. Яшчэ з пераваг названыя: доўгатэрміновая дамова арэнды і асобная паркоўка для гасцей.

Французскае бістро са сняданкамі Brioche Buffet з'явілася ў цэнтры Менска ўсяго чатыры гады таму, піша выданне. Установа адкрылася ў 2020 годзе ў бізнэс-цэнтры Liberty Residence, які яшчэ будуецца.

На суседнім адрасе, вуліца Інтэрнацыянальная, 22, размяшчаецца Генпракуратура Беларусі.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках