Пад Масквой успыхнуў магутны пажар
5- 29.10.2024, 16:42
- 8,412
Агонь ахапіў больш за тысячу квадратных метраў.
У аўторак, 29 кастрычніка, пад Масквой успыхнуў магутны пажар на складах. Паводле апошніх звестак, ён ахапіў плошчу 1,2 тыс. квадратных метраў.
Пра гэта паведамляе расейскі Telegram-канал Astra.
Адзначаецца, што пажар узнік у падмаскоўным Даўгапрудным.
Як паведамілі ў МНС, гарыць склад з угнаеннямі, аднак якімі менавіта ўгнаеннямі – не ўдакладняецца.
Таксама на тэрыторыі склада на Ліхачоўскім праездзе размешчаны інтэрнат, шынамантаж і тэхцэнтр для транспарту.
На месцы працуюць пажарныя, інфармацыі пра пацярпелых няма.
Відавочцы з паўночна-ўсходняга раёна Масквы паведамляюць пра смог з пахам гарэлай гумы.
Што справакавала загаранне – ратавальнікі не ўдакладняюць.