У Беларусь ідуць атмасферныя франты, якія перамяшчаюцца з Заходняй Еўропы
- 29.10.2024, 16:47
- 4,842
Прагноз надвор'я на 30 кастрычніка – 1 лістапада.
30 кастрычніка надвор'е ў Беларусі будуць вызначаць атмасферныя франты, якія перамяшчаюцца з Заходняй Еўропы. Воблачна. Часам пройдуць невялікія дажджы. Уначы і раніцай у асобных раёнах будзе згушчацца туман. Вецер паўднёвы, днём з пераходам на заходні сярэдні, раніцай і днём парывісты, месцамі моцны парывісты. Тэмпература паветра мінімальная ноччу +3…+9°С, максімальная днём +10…+16°С. Атмасферны ціск будзе інтэнсіўна падаць.
31 кастрычніка ноччу і раніцай надвор'е прадоўжаць вызначаць атмасферныя франты, якія перамяшчаюцца на Еўрапейскую тэрыторыю Расеі; днём адаб'ецца ўплыў прахалоднай няўстойлівай паветранай масы, якая распаўсюджваецца са Скандынавіі. Воблачна з праясненнямі. Уначы і раніцай на большай частцы тэрыторыі, днём месцамі па краіне пройдуць кароткачасовыя дажджы. Вецер заходняй чвэрці парывісты, ноччу і раніцай месцамі моцны парывісты. Тэмпература паветра мінімальная ноччу складзе ад +1°С па поўначы да +9°С па поўдні краіны, максімальная днём +5...+12°С.
1 лістапада ўмовы надвор'я будуць фармаваць атмасферныя франты ад цыклону, цэнтр якога будзе перамяшчацца з поўдня Фінляндыі на Валагодскую вобласць Расеі. Воблачна з праясненнямі. На большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць дажджы. Вецер паўднёва-заходні, заходні парывісты, у многіх раёнах моцны парывісты. Тэмпература паветра мінімальная ноччу +2…+9°С, максімальная днём +7…+14°С.