Ці могуць беларусы паставіць шлагбаум у двары шматпавярхоўкі?
7- 29.10.2024, 17:03
- 6,246
Адказ МНС.
У тэлеграм-канале МНС Беларусі задалі пытанне: «Ці можна ўсталяваць шлагбаум на ўездзе на ўнутраную тэрыторыю шматкватэрнага жылога дома?»
Адказ: «Патрабаваннямі пажарнай бяспекі не вызначаная забарона на ўстаноўку шлагбаумаў на ўездзе на ўнутраную тэрыторыю шматкватэрнага жылога дома».
Пры гэтым у адпаведнасці з п.7 Правілаў пажарнай бяспекі... уезды (выезды), дарогі, пад'езды да жылых дамоў павінны ўтрымлівацца ў стане, які забяспечвае свабодны пад'езд пажарнай аварыйна-выратавальнай тэхнікі.
А згодна з пунктам 8 гэтых жа Правілаў пры механізаваным адчыненні ўязной брамы, шлагбаумаў або іншых прыладаў, што абмяжоўваюць уезд на прыдамавую тэрыторыю шматкватэрнага жылога дома, яны павінны мець магчымасць ручнога адчынення.