8 лiстапада 2024, Пятніца, 0:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Нечаканая краіна можа разваліць расейскую эканоміку

7
Нечаканая краіна можа разваліць расейскую эканоміку

Аналіз палітолага.

Калі Саудаўская Аравія рэалізуе свае ідэі павелічэння здабычы нафты на сусветны рынак і збіцця кошту нафты, то гэта прывядзе да краху расейскай эканомікі. Тады расейцы не будуць мець сродкаў для фінансавання цяперашняй вайны супраць Украіны.

Таксама акупанты не змогуць рэалізоўваць усе задумы наконт свайго ваенна-прамысловага комплексу. Такое меркаванне «24 Каналу» агучыў кіраўнік украінскага Цэнтра аналізу і стратэгіі, палітолаг Ігар Чаленка.

– Калі адна Саудаўская Аравія рэалізуе свае ідэі павелічэння здабычы нафты на сусветны рынак і збіцця кошту нафты ледзь не да 50 даляраў за бараль маркі Brent, то гэта і будзе канец расейскай эканомікі, якая так і засталася абсалютна сыравіннай. Расейцам проста не будзе чым будзе фінансаваць цяперашнюю вайну супраць Украіны, уласныя капрызы ВПК, – растлумачыў ён.

Хоць у Расеі ёсць краіны-хаўрусніцы, аднак яны больш зарабляюць на тым стане справаў, які ёсць цяпер у крамлёўскага рэжыму. Калі Масква не будзе атрымліваць такіх сродкаў за нафту і газ, то істотна знізіцца падтрымка нават ад самых гарачых партнёраў, напрыклад, у рамках БРІКС.

Дарэчы, прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі параўнаў эканоміку Расеі з «Тытанікам». Паводле ягоных словаў, яна пачне прыходзіць у заняпад, і гэты працэс будзе доўгім. У той самы час украінскі лідар падкрэсліў, што пасля заканчэння вайны ва Украіне важна не даць Крамлю шанцу хутка аднавіць сваю эканоміку. Гэта важна для таго, каб унікнуць новых агрэсіўных намераў з боку расейцаў у будучыні.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках