8 лiстапада 2024, Пятніца, 0:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Фудзіяма ўпершыню за 130 гадоў да гэтага часу не пакрылася снегам

5
Фудзіяма ўпершыню за 130 гадоў да гэтага часу не пакрылася снегам

Звычайна снежнае покрыва на гары пачынае фармавацца 2 кастрычніка.

Вяршыня Фудзі, самай высокай гары ў Японіі, звычайна пакрываецца снегам у пачатку кастрычніка. Аднак на стан 29 кастрычніка 2024 года на гары ўсё яшчэ няма снегу. Гэта першы такі выпадак за 130 гадоў з пачатку назіранняў, паведамляеCNN.

Паводле звестак Японскага метэаралагічнага агенцтва, традыцыйна снежная шапка на Фудзі пачынае фармавацца 2 кастрычніка. Летась першы снег пакрыў гару 5 кастрычніка, аднак не ўтрымаўся надоўга і растаў ужо ў пачатку лістапада.

Сёлета, упершыню з пачатку назіранняў у 1894 годзе, у кастрычніку на Фудзі не было снегу. Спецыялісты метэаралагічнай службы Кофу заявілі, што прычынай гэтага сталі высокія тэмпературы і дажджы. Як зазначыў метэаролаг Шынічы Янагі, адсутнасць снегу на Фудзі 29 кастрычніка пабіла папярэдні рэкорд, устаноўлены ў 1955 і 2016 гадах – у гэтыя гады снег выпадаў 26 кастрычніка.

Сёлета ў Японіі было зафіксаванае самае спякотнае лета за ўсю гісторыю назіранняў. Сярэдняя тэмпература з чэрвеня да жніўня была на 1,76°C вышэйшая за норму. Восень таксама выдалася незвычайна цёплай: сама меней у 74 гарадах у першы тыдзень кастрычніка тэмпература дасягала 30°C і нават перавышала гэты паказнік.

Ад спякоты пакутавала не толькі Японія, але і іншыя краіны. Гэтым летам двойчы былі пабітыя сусветныя рэкорды тэмпературы, а 2024 год можа стаць самым спякотным годам за ўсю гісторыю назіранняў. Павышэнне тэмпературы звязанае як з кліматычнай з'явай Эль-Ніньё, так і з антрапагеннымі чыннікамі.

Гара Фудзі ўважаецца за святы сімвал Японіі. Вакол яе і на ёй размешчаныя храмы і свяцілільні. Спрадвеку ўзыходжанне на гару ў Японіі ўважалася за рэлігійную практыку. У 2013 годзе гара атрымала статус аб'екта Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА. Яна знаходзіцца на самым вялікім у Японіі востраве – Хансю.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках