Philip Morris зачыняе заводы ў Нямеччыне
7- 29.10.2024, 20:50
- 5,558
Праз падзенне попыту на цыгарэты.
Тытунёвы гігант Philip Morris зачыняе два заводы ў Нямеччыне праз стабільнае скарачэнне попыту на цыгарэты ў Еўропе. Пра гэта піша Bild са спасылкай на заяву кампаніі.
Вытворчасць на фабрыцы ў апрацоўцы тытуню ў Берліне спыніцца ў першай палове 2025 года. У Дрэздэне, дзе з 2019 года вырабляўся тытунь для самастойнага скручвання цыгарэтаў, фабрыку зачыняць да сярэдзіны 2025 года.
Пад скарачэнне трапяць 372 супрацоўнікі, з якіх блізу 270 працуюць на дрэздэнскім прадпрыемстве. Philip Morris паабяцаў прапанаваць «справядлівае выйсце» для ўсіх супрацоўнікаў, якія маюць быць звольненыя.
Пастанова Philip Morris адлюстроўвае змены ў тытунёвай індустрыі: попыт на традыцыйныя цыгарэты зніжаецца і кампаніі адаптуюцца да новых умоваў рынку, адзначаюць у выданні.
Летась кіраўнік нямецкага падраздзялення Philip Morris \b>Маркус Эсінг у інтэрв'ю Bild заяўляў, што кампаніі ўвогуле збіраецца ў будучыні адмовіцца ад вытворчасці традыцыйных цыгарэтаў, якія страчваюць папулярнасць.