8 лiстапада 2024, Пятніца, 3:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Белавія» анансавала рэгулярныя рэйсы ў горад на поўдні Кітая

11
«Белавія» анансавала рэгулярныя рэйсы ў горад на поўдні Кітая

Кошт пералёту ў адзін бок – ад 222 еўраў.

Нацыянальны авіяперавознік «Белавія» 16 снежня выканае першы рэгулярны рэйс па маршруце Менск – Урумчы, паведаміла прэс-служба кампаніі.

Вылеты з Менска будуць ажыццяўляцца ў панядзелкі ў 11.10. Прыбыццё ва Урумчы – у 22.10. Час палёту – 6 гадзінаў.

Зваротныя рэйсы будуць вылятаць з Урумчы ў 23.20. Прыбыццё ў Менск а першай (на наступны дзень), даўжыня пералёту – 6 гадзінаў 40 хвілінаў.

«Час для ўсіх аэрапортаў паказаны мясцовы», – падкрэслілі ў «Белавія».

Кошт пералёту ў адзін бок – ад 222 еўраў, у абодва – ад 341 еўра. Квіткі ўжо можна набыць на сайце belavia.by, у офісах продажаў авіяквіткоў і ў агентаў.

Урумчы – гарадская акруга ў Сіньцзян-Уйгурскім аўтаномным раёне КНР, размешчаная на паўночных схілах Цянь-Шаня. Найбуйнейшай меншасцю ў рэгіёне з'яўляюцца цюркамоўныя ўйгуры. Дзеянні кітайскіх уладаў у асіміляцыі ўйгураў міжнародныя арганізацыі і эксперты называюць этнацыдам або культурным генацыдам.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках