Еўракамісія ўвяла мыты на імпарт электрамабіляў з Кітая
56- 29.10.2024, 21:57
- 7,754
Мыты будуць дасягаць 35,3 адсотка.
Еўракамісія (ЕК) на тэрмін пяць гадоў увяла кампенсацыйныя мыты на імпарт акумулятарных электрамабіляў з Кітая. Пра гэта ў аўторак, 29 кастрычніка, паведамілі ў прэс-службе ЕК.
У ходзе расследавання ў Брусэлі высветлілі, што аўтавытворцы ў КНР атрымліваюць выгаду ад «несправядлівага субсідавання», што стварае эканамічную пагрозу для вытворцаў у ЕЗ. Мыты будуць дасягаць 35,3 адсотка – у залежнасці ад пастаўшчыкоў.
Паралельна ЕЗ і Кітай прадаўжаюць працаваць над пошукам альтэрнатыўных, сумяшчальных з Сусветнай гандлёвай арганізацыяй (СГА) пастановаў, якія былі б эфектыўныя для ўхілення выяўленых праблемаў, адзначылі ў Брусэлі. ЕК таксама па-ранейшаму адкрытая для перамоваў з асобнымі экспарцёрамі.